Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"НЯМА ВЫШЭЙ ЗВАННЯ, ЧЫМ МАМА!"

Дата: 11 октября 2019 в 17:48
181 просмотр

 "НЯМА ВЫШЭЙ ЗВАННЯ, ЧЫМ МАМА!"

Раённы флэш-моб пад такой назвай прайшоў 8 кастрычніка ў рамках Тыдня маці ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Удзел у ім прынялі акцябраты і піянеры сярэдніх школ № 1, № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава. Старшыня раённай піянерскай арганізацыі ГА “БРПА” Ірына Мішчанка запрасіла дзяцей у краіну казкі, дзе жыве добрая фея, якая клапоціцца аб кожным з раніцы да позняй ночы. Крыху паразважаўшы, школьнікі зразумелі, што гэта мама. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсна-гульнявой праграме “Сёння я мама”: узгадалі тэматычныя прыказкі і прымаўкі, паспявалі калыханкі, адгадалі герояў казак, выцягнулі білецікі з жартоўнымі прадказаннямі з чароўнага куфэрачка. Праграму сустрэчы прадоўжыў віншавальны флэш-моб. З сардэчкамі і паштўкамі акцябраты і піянеры выйшлі на вуліцы райцэнтра, завіталі ва ўстановы і арганізацыі горада. Паштоўкі, цёплыя ўсмешкі і шчырыя словы віншаванняў з Днём маці дзеці адрасавалі жанчынам. У гэты дзень неспадзяванае свята “сустрэла” многіх матуль нашага горада. Фотакалаж па выніках флэш-моба будзе размешчаны на блоге Дзятлаўская раённай піянерскай арганізацыі і сайце Цэнтра творчасці.

<font face="georgia, serif">ФОТААРХІЎ</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.