Вітаем Вас, шаноўныя сябры!
Наступныя нашы заданні для Вас:
1. «Рэцэпт года»
Вам прапаноўваецца знайсці, зняць відэа і прадставіць аўтэнтычны (сямейны, рэдкі) рэцэпт сваёй мясцовасці.
Заданне неабходна выканаць да 25.03.2023г. Відэа неабходна выслаць на электронны адрас: dtdm.hud@gmail.com
2. Стварэнне гастранамічных і кулінарных квэстаў «О, да! Здаровая ежа! або У пошуках лепшага рэцэпта здаровай ежы ад мясцовай гаспадыні», «Сакрэты мясцовых страў: ад «А» да «Я».
Сцэнарныя распрацоўкі неабходна выслаць на электронны адрас: dtdm.hud@gmail.com да 07.04.2023г.
3. «Лепшая піар-кампанія (відэа) беларускіх нацыянальных страў/прадуктаў харчавання»
Чакаем вашы відэа да 21.04.2023г. на электронны адрас: dtdm.hud@gmail.com
Поспехаў усім і творчага натхнення!!!