Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Итоги дня 16 ноября 2019 года

Дата: 19 ноября 2019 в 10:02, Обновлено 20 ноября 2019 в 10:06
201 просмотр

Итоги дня 16 ноября 2019 года

Моладзевыя праекты

   Як стаць паспяховым маркетолагам? У рамках прафарыентацыйна-адукацыйнага праекта шостага школьнага дня “Школа “Стартап”: ад ідэі да прыбытковага бізнэсу” ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшла чарговая сустрэча для навучэнцаў, на гэты раз па тэме “Маркетынг”. Старшыня раённага савета ГА “БРПА”, яна ж спікер праекта, Ірына Мішчанка расказала юным прадпрымальнікам, чаму маркетынг – аснова поспеху любой бізнес-арганізацыі. Навучэнцы паглядзелі тэматычную прэзентацыю і мультфільм, пасля чаго падзяліліся на дзве каманды і актыўна ўключыліся ў інтэлектуальную гульню. У час яе пазнаёміліся з эканамічнымі тэрмінамі “маркетынг”, “сегмент рынку”, “сегментацыя рынку”, “гандлёвая марка”, “лагатып”, “рэклама”. Замацаваць тэарытычныя веды дапамагло практыкаванне на адпрацоўку навыкаў фармулявання прапановаў на мове кліента. Таксама рабяты даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб вывучэнні рынку, фарміраванні і задавальненні рыначнага попыту, цэнаўтварэнні, прасоўванні тавараў і гандлёвай маркі, ролі рэкламы і лагатыпаў. Затым юныя бізнесмэны адгадвалі эканамічныя загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра бізнес. Завяршыў сустрэчу ўрок піара “Спецыяльнасць “Маркетынг: выбіраем альтэрнатыву”, у час якога навучэнцы даведаліся аб спецыялізацыях маркетолагаў, попыце на рынку працы на такіх спецыялістаў, іх заработнай плаце, працоўных абавязках.

ФОТОАРХІУ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.