Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Усміхацца – дазваляецца, сумаваць – забараняецца

Дата: 3 декабря 2019 в 17:57
222 просмотра

3 снежня ў рамках акцыі “Свет дабрыні”, прымеркаванай да Міжнароднага дня інвалідаў да навучэнцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі госці. Святочнае гульнявое мерапрыемства “Свет выратуе дабрыня” правялі з навучэнцамі цэнтра піянеры-валанцёры раённага савета ГА “БРПА” і раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” (навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава). Уключыцца ў вясёлую гульню асаблівых дзяцей заклікала Мышка-Ірышка, ролю якой паспяхова зыграла метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Мішчанка. Спачатку праз гульню-крычалку пазнаёміліся з правіламі паводзінаў на свяце, сярод якіх галоўнымі былі: “Усміхацца – дазваляецца, сумаваць – забараняецца”. Згулялі ў мяч, гучна называючы свае імёны. Затым уявілі сябе маленькімі вожыкамі і старанна паўтаралі за Мышкай розныя рухі. Гульня “Так ці не так” дапамагла вясёлай кампаніі здзейсніць віртуальнае падарожжа ў лес, сустрэцца з яго жыхарамі, узгадаць асноўныя з’явы прыроды. Не менш захапляльнымі для навучэнцаў цэнтра былі гульні “Хто скарэй”, “Зоркі”, “Астравы”. Напрыканцы сустрэчы дзеці, педагогі і госці станцавалі некалькі папулярных танцаў. На развітанне Мышка-Ірышка і валанцёры падарылі рабятам цукеркі і паветраныя шары, пажадалі моцнага здароўя і бадзёрага настрою.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="409" src="https://www.youtube.com/embed/6bPd7I6v6_4" width="727"></iframe>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.