Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэха падзеі

Дата: 20 января 2020 в 14:29, Обновлено 6 февраля 2020 в 10:58
249 просмотров

“Добрыя справы – на карысць землякам”

18 студзеня 2020 года сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава з ініцыятывы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і дэпутатаў Моладзевага парламента прайшоў раённы фестываль-конкурс валанцёрскіх аб’яднанняў установаў адукацыі “Творчасць без межаў”.
Удзел у ім прынялі нашы юныя землякі, якія па закліку душы робяць добрыя справы: дапамагаюць пажылым людзям, дораць радасць малечы, захапляюца спортам і гатовы шмат сілаў і энергіі скіраваць на падрыхтоўку да юбілею Вялікай Перамогі .
Удзельнікаў сустрэчы павітала метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Алеся Жылінская. Яна зазначыла, што раённы фестываль-конкурс – гэта свайго роду справаздача валанцёрскіх клубаў і атрадаў. Сабраўшыся на адной творчай пляцоўцы, навучэнцы не толькі падзеляцца ўласным вопытам сацыяльна значнай дзейнасці, але і даведаюцца, якія добрыя і карысныя справы ўжо паспелі зрабіць іх равеснікі з іншых школ раёна.
У ролі вядучай свята выступіла каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка. Яна прадставіла камандам гасцей – старшыню раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіну Касцюк, якая ўзначаліла конкурснае журы, і бухгалтара раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталлю Маркаву.
Першым конкурсным іспытам для каманд стала выступленне агітбрыгад – “Візітоўка”. У час яго вучні ў творчай форме расказалі аб асноўных накірунках сваёй валанцёрскай дзейнасці.
Журы ацэньвала не толькі колькасць добрых спраў, але і форму падачы, выканаўчае майстэрства навучэнцаў. Каб рабяты спаборнічалі на роўных у гэтым конкурсе, вынікі падводзілі па групах: сярод установаў сярэдняй і ўстановаў базавай адукацыі. Лепшай сярод установаў сярэдняй адукацыі стала каманда Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца прысудзілі камандам Везнзавецкага і Хвінявіцкага дзіцячых садоў-сярэдніх школ, трэцяе – камандам Казлоўшчынскай сярэдняй школы і сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава. Сярод базавых школ перамагла каманда Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, другое месца заняла каманда Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, трэцяе – Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы. Асобна журы ацаніла відэаролікі-справаздачы валанцёрскіх атрадаў, якія па ўважлівай прычыне не змаглі прыняць удзел у іспытах. Лепшымі аказаліся валанцёры Дварэцкай сярэдняй школы.
Наступным іспытам быў конкурс-віктарына для камандзіраў валанцёрскіх атрадаў “Я – валанцёр”. Найлепш справіўся з заданнем камандзір валанцёрскага атрада Везнзавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы; аднолькавыя вынікі былі ў камандзіраў атрадаў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Гезгалаўскай сярэдняй школы – яны замацаваліся на другой пазіцыі; трэцяе месца – у камандзіра атрада Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Апошнім заданнем быў конкурс рэкламнай прадукцыі “Наш атрад”. Для яго валанцёры загадзя падрыхтавалі творчыя буклеты, візітоўкі, альбомы. Журы ацаніла іх наступным чынам: лепшай палічылі друкаваную прадукцыю валанцёраў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, другое месца прысудзілі валанцёрам Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе падзялілі валанцёры Гімназіі № 1 горада Дзятлава і Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Напрыканцы журы падрахункавала атрыманыя камандамі балы і вызначыла лепшых у агульна-камандным заліку. Пераможцай раённага фестывалю-конкурсу валанцёрскіх аб’яднанняў установаў адукацыі “Творчасць без межаў” стала каманда Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца занялі валанцёры Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе месца падзялілі каманды Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.
Пераможцы атрымалі граматы ад раённага валанцерскага клуба “Мы разам!”, а таксама прызы ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа і раённага камітэта ГА “БРСМ”.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="287" src="https://www.youtube.com/embed/oYMUtW42iNg" width="510"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.