Рэха падзей
#“Памяць. Вернасць. Абавязак”
Пад такой назвай 23 лютага ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў 18 пленум раённага савета ГА “БРПА”, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны. Удзел у ім прынялі члены гарадскога піянерскага штаба, Дзіцячай палаты РС ГА “БРПА”, старшыні піянерскіх дружын, педагогі-арганізатары, сакратары пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” гарадскіх установаў адукацыі, ветэраны піянерскага і камсамольскага руху. Праз праграму zoom да падзеяў у галоўнай студыі далучыліся сельскія ўстановы адукацыі.
Удзельнікаў сустрэчы павітала старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Анатольеўна Мішчанка. Яна прадставіла гасцей пленума. З моладдзю сустрэліся галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Мікалаеўна Гарановіч, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Рыгораўна Абрамчык, ветэран піянерскага і камсамольскага руху Надзея Філімонаўна Канявега. Надзея Філімонаўна павіншавала ўдзельнікаў пленума з Днём абаронцаў айчыны і расказала, як у Раготнаўскім дзіцячым садзе-базавай школе, дзе яна працуе, праходзіла раённая пяцідзёнка “Непераможная і слаўная”. Алена Рыгораўна Абрамчык зазначыла, што сёлетні люты багаты на падзеі і мерапрыемствы патрыятычнага характару, і расказала, як у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Дварэцкай сярэдняй школе праходзіла ўрачыстае адкрыццё мемрыяльнай дошкі Дзмітрыя Лазовіка. Затым стартаваў анлайн-экспрэс “Ствараем! Прадпрымаем! Дзейнічаем!”, у рамках якога творчыя прэзентацыі па выніках раённай дыстанцыйнай тэматычнай пяцідзёнкі“Непераможная і слаўная” прадставілі піянерскія дружыны і пярвічкі ГА “БРСМ” Гезгалаўскай і Казлоўшчынскай сярэдніх школ, Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Пасля гэтага ўдзельнікаў пленуму запрасілі ў крэатыў-студыю “Мы разам!”, дзе моладзевыя каманды адказалі на пытанні патрыятычнай віктарыны.
Прыемным момантам сустрэчы стала ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў раённых этапаў рэспубліканскага конкурсу інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз” і дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”. Зарад бадзёрасці моладзі надаў танцавальны анлайн-флэ-шмоб “Рабі як я, рабі лепш за мяне!”. Затым педагог-організатар гімназіі Марына Анатольеўна Шаўчук запрасіла дзяцей на майстар-клас арыгамі. Разам яны змайстравалі з паперы рознакаляровыя кашулі, на якія нанеслі піянерскую сімваліку.
Напрыканцы ўдзельнікі пленуму падвялі яго вынікі і прынялі Пастанову. Было вырашана, што і надалей прадоўжыцца сацыяльна значная дзейнасць піянерскіх дружын раёна, раённага савета ГА “БРПА”, а таксама Маладзевага парламента праз реалізацыю райённага праекта “Беларусь – гэта мы на Дзятлаўчыне!”, прыурочаны Году народнага адзінства. Па прэзентацыях вынікаў раённай пяцідзёнкі “Непераможная і слаўная” будзе створаны віртуальны відэаролік “Служым Айчыне!”. Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь плануецца правесці раённую дыстанцыйную пяцідзёнку “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”.
Ірына Леанідаўна СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Ірынай Анатольеўнай МІШЧАНКА