Рэха падзей
Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь!”
Моладзевая фарсайт-сесія з такой назвай у рамках аднайменнай рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшло ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Яна закрыла раённую тэматычную дыстанцыйную чатырохдзёнку “Моладзь Дзятлаўшчыны – за моцную і квітнеючую Беларусь!”. Сустрэча сабрала на адной творчай пляцоўцы самых актыўных членаў моладзевага парламента, які працуе пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, а таксама іх педагогаў.
– З 12 па 15 сакавіка ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, а 15 сакавіка будзем адзначаць дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, – нагадала прысутным першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Уладзіміраўна Хілімончык. – Канстытуцыя – наш галоўны закон, які дае беларусам шмат правоў і гарантый, якога мы ўсе павінны прытрымлівацца. У гэта свята кожны год лепшыя юныя жыхары Дзятлаўшчыны, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, творчых конкурсах, атрымліваюць пашпарты ад раённага кіраўніцтва. Сёлетні год не стане выключэннем, а двум нашым чатырнаццацігадовым землякам сёлета выпаў гонар атрымаць свае галоўнымя дакуметы ў абласным цэнтры і ў Канстытуцыйным судзе сталіцы.
Каардынатар дзейнасці моладзевага парламента, метадыст Цэнтра творчасці Ірына Анатольеўна Мішчанка прадэманстравала прысутным відэаролік па выніках раённай дыстанцыйнай чатырохдзёнкі “Моладзь Дзятлаўшчыны – за моцную і квітнеючую Беларусь!” і расказала, што навучэнцы школ актыўна прынялі ўдзел у віктарыне на веданне Канстытуцыі, піяр-акцыі “За Беларусь” і іншых важных справах.
Прыемным момантам моладзевай сустрэчы стала ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапу абласнога конкурсу плакатаў-матыватараў “У адзінстве народным – квітней, краіна!”.
Дружнымі апладысментамі сябры сустрэлі дэлегата абласной дыялогавай пляцоўкі “Моладзевы парламентарызм: новыя кропкі росту” Алену Заяц, навучэнку Новаяльнянскай сярэдняй школы, якая падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі ў Гродна і ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да рэспубліканскага свята “Гродна – моладзевая сталіца-2021”.
Затым юных удзельнікаў сустрэчы і іх педагогаў запрасілі ў крэатыў-студыю “Ініцыятыва+” для сварэння сацыяльна-значных праектаў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі раёна – “Парламентскі фармат у дзеянні”. Сярод выпрацаваных прапановаў былі: “Віртуальная моладзевая Дошка гонару”; праект “Разам мы адзіныя і непераможныя” па стварэнні блога і сайта па патрыятычным выхаванні, велапрабег “Дарога да памяці” па ўшанаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне; праект “Валанцёр – хуткая, добраахвотная дапамога” па розных накірунках моладзевай валанцёрскай дзейнасці ў раёне.
Напрыканцы на імправізаваную сцэну выйшла госця сустрэчы – дэлегат Дзятлаўшчыны на VI Усебеларускім народным сходзе, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Сямоноўна Нікіпорчык. Яна не засталася ў баку ад работы крэатыў-студыі і прыдумала лагатып моладзевай сустрэчы – “Адзінства”, з дапамогай якога яшчэ раз нагадала юным землякам, што толькі разам можна заставацца незалежнымі і моцнымі.
Таццяна Сямёнаўна расказала маладым людзям, што важнага і цікавага пачула на ўсебеларускім форуме, і ў заключэнні свайго выступлення выказала галоўнае пажаданне моладзі Дзятлаўшчыны: “Цаніце сваіх настаўнікаў, расціце годнымі людзьмі, дасягайце ўсяго самі, сваёй самаадданай працай. Вы – будучыня Беларусі, толькі ад вас залежыць, наколькі шчаслівай, адзінай, незалежнай, квітнеючай будзе наша Радзіма!”.