Рэха падзей
У піянераў Дзятлаўшчыны – Дзень сяброўства
У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава 21 мая прайшло раённае піянерскае свята “Піянеры Дзятлаўшчыны – адзіныя і непераможныя!”, прысвечанае Дню піянерскага сяброўства і Году народнага адзінства.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="360" src="https://www.youtube.com/embed/IG2QKtk3aIY" title="YouTube video player" width="640"></iframe>
Удзел у ім прымалі дэлегацыі з 13 піянерскіх дружын раёна. У ліку дэлегатаў былі пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў, валанцёры, цімураўцы, лідары піянерскага руху, дэпутаты моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, прадстаўнікі пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”. Урачыстасць адкрыла выступленне барабаншчыц гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Старшыня раённага савета ГА “БРПА”, вядучая сустрэчы Ірына Анатольеўна Мішчанка прадставіла гасцей піянерскага злёту, якія прыйшлі павіншаваць моладзь са святамі, – старшыню раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Станслававіча Бараноўскага, ветэранаў моладзевага руху Надзею Філімонаўну Канявега і Алену Рыгор’еўну Абрамчык.
– Сімвалічна, што наша сустрэча прымеркавана не толькі да Дня піянерскага сяброўства, але і да Года народнага адзінства: піянеры ва ўсе часы ўмелі быць адной камандай і сябраваць, – звярнулася да ўдзельнікаў злёту Надзея Канявега. – На рахунку майго пакалення шмат знакавых падзей, якія вызначалі лёс нашай краіны – тагачаснага Савецкага Саюза. У вас таксама цікавае жыццё і не менш добрых спраў на карысць роднай Беларусі. Кожны з вас стараецца праявіць сябе, стаць прыкладам для іншых. Так трымаць і надалей!
Кожны год раённая піянерская арганізацыя папаўняецца. Сёлетні – не стаў выключэннем: ва ўрачыстай абстаноўцы госці і педагогі-арганізатары павязалі піянерскія гальштукі вучням 4-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.
З важнай падзеяй у жыцці піянераў-навабранцаў павіншавалі і пажадалі ім здароўя, радасці, светлых дарог, разумных спраў, смелых учынкаў Аляксандр Бараноўскі і Алена Абрамчык.
Напярэдадні злёту перад раённым саветам ГА “БРПА” піянерскія дружыны трымалі справаздачу аб рабоце за папярэдні год. На свяце дружыны, якія дасягнулі лепшых вынікаў за справаздачны перыяд, а таксама пераможцы абласных конкурсаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Пасведчанні маладых парламентарыяў членам мМладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў уручыў старшыня райсавета Аляксандр Станіслававіч Бараноўскі.
У рамках агляду-конкурсу піянерскіх пакояў да свята быў падрыхтаваны віртуальны відэаэкспрэс, які прапанавалі прагледзець прысутным.
Завяршылася ўрачыстасць яркай флэш-акцыяй “Мы, маладыя, – надзея краіны!” са сцягшоу і агульным фотаздымкам на памяць.