Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэха падзей

Дата: 1 октября 2021 в 10:12
142 просмотра

"Хвілінкі сяброўства і дабрыні для асаблівых дзяцей..."

З конкурсна-гульнявой праграмай “Спаборнічай разам з Кешай” у госці да выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завітала каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка. Сустрэча з асаблівымі дзецьмі праходзіла ў рамках раённай асенняй дыстанцыйнай пяцідзёнкі “ЦімураВаланцёры Дзятлаўшчыны: у кадры добрых спраў”, прымеркаванай да Дня настаўніка і Міжнароднага дня пажылых людзей. Вясёлы клоун Кеша, ролю якога выконвала Ірына Анатольеўна, прапанаваў дзецям цікавыя гульні, конкурсы, загадкі, камандную эстафету і нават танцы. А напрыканцы праграмы ў паветра ўзняліся мыльныя бурбалкі, якія даставілі прысутным не менш радасці, чым сама сустрэча.

Завяршылася свята на пазітыве: дзеці прапанавалі клоуну Кешу зноў прыходзіць да іх у госці.

ФОТААРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.