Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Итоги дня 29.01.2022 года

Дата: 30 января 2022 в 10:34
107 просмотров

Моладзевыя навіны

“ФОРМУЛА ТРЫЎМФА” АД ДЗЯТЛАЎСКІХ ПІЯНЕРАЎ

Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў чарговы раз стаў галоўнай моладзевай студыяй – цяпер для правядзення анлайн-бенефіса “Формула трыўмфа”, скіраванага на выхаванне маладых лідараў. Праз інтэрнэт-сувязь да мерапрыемства далучыліся члены дзіцячай палаты, гарадскога піянерскага штаба, піянеры-актывісты Дзятлаўшчыны, якіх вітала мадэратар анлайн-сустрэчы, старшыня раённай арганізацыі ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. Моладзевы бенефіс пачаўся з музычнай зарадкі “БРПА+”, якая надала ўдзельнікам зарад бадзёрасці і настроіла на рабочы лад. Затым, каб сустрэча праходзіла больш эфектыўна, навучэнцы азнаёміліся з правіламі паважлівых паводзінаў, узгадалі галоўныя якасці лідараў і “пабудавалі” з іх “піраміду поспеху”, а гульня на згуртаванасць “Касмічны палёт” навучыла каманды больш цеснаму ўзаемадзеянню. Самай важнай часткай праграмы стаў трэнінг “Мае добрыя справы”. Ён дапамог удзельнікам анлайн-бенефіса зразумець, што добрыя адносіны да людзей павінны праяўляцца не толькі на словах, але і ў канкрэтных справах. Дзеці ўзгадалі свае нядаўнія ўчынкі, прааналізавалі, якімі яны былі, зрабілі высновы: ці прынеслі яны канкрэтную карысць іншым, што перашкаджала і што дапамагала рабіць дабро, ад якіх звычак лепш адмовіцца ўвогуле.Завяршылася анлайн-мерапрыемства вясёлым майстар-класам: у тэхніцы арыгамі піянеры змайстравалі жабак, якія ўмеюць скакаць, а старшыня раённай арганізацыі Ірына Мішчанка пажадала сваім выхаванцам, каб у добрых справах, крэатыве і творчасці яны маглі рабіць такія ж значныя скачкі, як іх папяровыя работы.

ФОТААРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.