Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэха падзей

Дата: 15 февраля 2018 в 09:24, Обновлено 15 февраля 2018 в 09:33
263 просмотра

Воіны-афганцы павязалі піянерскія гальштукі…

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у сярэдняй школе №3 горада Дзятлава прайшла сустрэча з воінамі-афганцамі Аляксандрам Альшэўскім, Юрыем Крагельскім і Аляксандрам Юргелем. Таксама былі запрошаны галоўны спецыяліст аддзела адукацыі спорту і турызму Алена Гарановіч,  метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксей Якаўчык. Мерапрыемства пачалося з канцэртнай праграмы, якую падрыхтавалі школьнікі. Пра перажытае ў час ваеннай службы, пра тое, чым запомніўся Афганістан, расказаў Аляксандр Юргель. Сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі стала для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак асабліва хвалюючай. Менавіта тут, на сустрэчы з воінамі-афганцамі, 60 вучняў  школы прынялі ў піянеры. У іх жыцці адбылася важная падзея – яны сталі на прыступку вышэй у сваіх справах і намерах.

З хваляваннем рабяты далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі, заўсёды трымацца Статута і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Права павязаць піянерскія гальштукі было прадастаўлена воінам–інтэрнацыяналістам, гасцям мерапрыемства. Старшыня ГА АА «БРПА», Ірына Мішчанка пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам з гонарам насіць піянерскі гальштук, быць прыкладам ва ўсім для тых, хто яшчэ збіраецца ўступіць у арганізацыю, заўжды і паўсюдна быць першымі, сваімі справамі і ўчынкамі праслаўляць родную школу, быць патрыётамі сваёй Радзімы.

ФОТААРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.