Итоги субботы 16 февраля 2019 года
Беларусь маладая
Піянерыя: вопыт і перспектывы
16 лютага 2019 года ў гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў 16 пленум раённага савета ГА “БРПА”. Піянеры раёна пад кіраўніцтвам метадыста Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава па рабоце з дзіцячымі арганізацыямі і аб'яднаннямі Ірыны Мішчанкі абмеркавалі тэму “Шляхі і сродкі ўдасканалення дзейнасці дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў у сучасным сацыякультурным асяроддзі: вопыт, тэндэнцыі, перспектывы”. Гасцямі ўрачыстасці сталі ветэраны піянерскага і камсамольскага руху Раіса Ганчарэвіч, Ганна Скрундзь, Яўгенія Савань, а таксама спецыяліст раённага камітэта ГА “БРСМ” Анастасія Цярэшка, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Кацярына Губко. Старт мерапрыемству даў урачысты вынас сцяга Дзятлаўскай раённай піянерскай арганізацыі. Прысутных павітала Раіса Ганчарэвіч. Яна заклікала піянераў удзельнічаць у добрых справах, рабіць іншым людзям толькі дабро. Раіса Аляксандраўна ўпэўнена, што гэта простае правіла абавязкова дапаможа дасягнуць поспехаў ва ўсіх накірунках дзейнасці навучэнцаў і іх педагогаў. Ірына Мішчанка азнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з парадкам дня і выступіла з дакладам аб дзейнасці Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” за 2017/2018 гады. Яна расказала, што ў нашым раёне дзейнічае 14 піянерскіх дружын (гэта 1738 піянераў) і адна група акцябрат. У мінулым навучальным годзе была распрацавана праграма “Будзь гатовы!”, скіраваная на цеснае ўзаемадзеянне з сацыяльнымі партнёрамі. У рамках праграмы праходзілі мерапрыемствы, акцыі, творчыя конкурсы. Сярод іх рэспубліканскі конкурс юных журналістаў “Ты ў эфіры!”, раённы этап турніру па піянерболе на прызы газеты “Пераходны ўзрост”, раённы агляд-конкурс на лепшую піянерскую дружыну, раённы конкурс “СуперАкцябронак-2017”, раённыя этапы рэспубліканскіх конкурсаў “Лідар года-2018” і “Зірні на нас па-новаму!”. Таксама піянеры Дзятлаўшчыны прымалі актыўны ўдзел у сацыяльна значных моладзевых праектах “Цуды на каляды”, “Наша піянерская праца – табе, Айчына”, “Ветэран жыве побач”, “Дзякуй за жыццё”. У Год малой радзімы дадзены старт раённаму праекту “Моладзь Дзятлаўшчыны – малой радзіме”, у рамках якога створаны і працуе блог “Добраахвотніцкае анлайн-агенцтва “Валанцёры Дзятлаўшчыны”. Выніковым быў удзел навучэнцаў Вензавецкага сада-школы ў абласным конкурсе піянерскіх агітбрыгад “Зірні на нас па-новаму” ў намінацыі “4G: БРПА-БРСМ – новы фармат узаемадзеяння”, дзе яны занялі трэцяе месца. У абласным конкурсе “Лепшы праект лагатыпа Моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў” дыпломам за другое месца адзначаны Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Каманда Гезгалаўскай сярэдняй школы заняла другое месца на абласным этапе ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”. Прыемным момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне пераможцаў раённага конкурсу “Піянерскі квіз”. Другое пытанне пленума – брэйнстормінг “У адзінстве наша сіла” дзялілася на некалькі модуляў. Першы быў урачысты – “Салют піянерскаму пакаленню!”. У час яго адбыўся ўрачысты прыём у піянеры (члены дружыны імя Іосіфа Філідовіча) навучэнцаў 5 класа гімназіі №1 горада Дзятлава. Модуль “Яго імя будзе насіць піянерская дружына” прадставіў творчую прэзентацыю па прысваенні імя земляка-пісьменніка Вячаслава Адамчыка піянерскай дружыне Круцілавіцкага сада-школы. Модуль “Валанцёры Дзятлаўшчыны” пазнаёміў прысутных з блогам “Дабравахвотніцкае анлайн-агенцтва “Валанцёры Дзятлаўшчыны” раённага валанцёрскага клуба “Мы разам”, прэзентацыяй дзейнасці валанцёрскага атрада “Цяпло душы” сярэдняй школы №1 горада Дзятлава і дзейнасцю валанцёрскага атрада “Рука дапамогі” Хвінявіцкага сада-школы. Трэцяе пытанне пленума – сацыяльна значны праект “Марафон добрых спраў” прысвяцілі 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Вялікай Перамозе. Тры лідар-студыі працавалі над стварэннем маршрутаў для гэтага праекта і дзяліліся ідэямі і планамі. Заключным акордам пасяджэння стала справаздача аб выніках мерапрыемстваў, запланаваных на леташнім 15-м пленуме раённага савета ГА “БРПА”, і прыняцце рашэння 16-га пленума Дзятлаўскай раённай піянерскай арганізацыі.