Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэха падзеі

Дата: 20 мая 2019 в 17:05, Обновлено 20 мая 2019 в 17:12
282 просмотра

“Зарнічка” – гульня для акцябрат 
Напярэдадні Дня піянерскага сяброўства ў сярэдняй школе № 1 г. Дятлово прайшоў раённы этап рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”, прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. 
Удзел у мерапрыемстве прынялі сем каманд акцябрат-зарнічнікаў, а таксама піянеры раённага савета ГА “БРПА”. Камандам-удзельніцам прапанавалі прайсці агляд строю акцябрацкіх групаў “Будзь гатовы!” і падрыхтаваць інсцэніроўку дзіцячай песні “Мы разам!”. 
У час спартыўнага іспыту жюры у складдзе Аляксандра Бургуна, прадстаўніка ваеннага камісарыята Дятлаўскаого раёна, Ірыны Лагун, загадчыка адзелам і Алесі Жылінскай, метадыста центра, а таксама Ірынай Мішчанка, старшынёй раённага савета ГА АА "БРПА" ацэньвалася падрыхтаванасць і зладжанасць каманд, знешні выгляд, форма, дакладнасць выканання загадаў, у час творчага – артыстызм, майстэрства, музычнае і мастацкае афармленне. 
Па выніках абодвух конкурсаў лепшымі аказаліся акцябраты-зарнічнікі Наваельнянскай сярэдняй школы, якія і сталі пераможцамі раённага этапу “Зарнічкі” і будуць прадстаўляць наш раён у абластным этапе республіканская спартыўна-патрыятычнай гкльні "Зарнічка" 25 мая 2019 года. Другое месца падзялілі каманды Гезгалаўскай сярэдняй школы, Круцілавіцкага і Хвінявіцкага дзіцячых садоў-сярэдніх школ. На трэцяй пазіцыі – каманды сярэдніх школ №1 і №3 горада Дзятлава, Казлоўшчынскай сярэдняй школы. 
Ірына МІШЧАНКА, 
метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, старшыня раённага савета ГА АА “БРПА”

ФОТААРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.