Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Итоги дня 05.06.2019 года

Дата: 5 июня 2019 в 16:54, Обновлено 7 июня 2019 в 08:51
316 просмотров

“Ганарымся! Памятаем! Шануем!”

Піянерскі брыфінг пад такой назвай прайшоў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава ў рамках старту моладзевага марафону “Беларусь памятае, родныя твары Перамогі”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі дзве каманды піянераў з гімназіі №1 горада Дзятлава і каманда піянераў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Спачатку прысутным прапанавалі гульню-вітанне “Касмічны палёт”, у час якой піянерскі шатл здзейсніў захапляльнае падарожжа на іншыя планеты. Адразу пасля гэтага каманды чакала творчае выпрабаванне – стварыць калажы аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі або жывуць на Дзятлаўшчыне. Рабятам прапанавалі ўзгадаць біяграфіі ветэранаў Аляксандра Валуевіча, Марыі Глебавай, Фёдара Шалеснага. Кожная каманда павінна была падрыхтаваць аповед пра свайго героя. Такім чынам юныя жыхары нашага раёна паступова ствараюць “Альбома памяці” з фотаздымкамі і гісторыямі аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія з'яўляюцца прадзядамі і дзядамі, навучэнцаў і настаўнікаў установаў адукацыі. Напрыканцы брыфінгу піянеры паўдзельнічалі ў флэш-мобе: сфатаграфаваліся на памяць з калажамі і фотаздымкамі ветэранаў у руках.

ФОТААРХІЎ

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.