Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ВЫНІКІ ТЫДНЯ 05.07.2019

Дата: 6 июля 2019 в 08:42, Обновлено 8 июля 2019 в 08:51
220 просмотров

Адпачынак са здаровым настроем

5 ліпеня актавая зала Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы стала тэрыторыяй здароўя для хлопчыкаў і дзяўчынак. Пад кіраўніцтвам матадыста Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірыны Мішчанка тут ладзілася ЛідарParty “Модна быць здаровым”. Вядучая пацікавілася, ці любіць рабяты марожанае, ці кожны дзень робяць ранішнюю зарадку і чысціць зубы, ці абліваецца хто-небудзь з іх халоднай вадой. Адказы гучалі розныя, тады Ірына Мішчанка заклікала навучэнцаў паўдзельнічаць ў цікавай гульні, прысвечанай здароваму ладу жыцця. Прысутныя падзяліліся на дзве каманды “Спартсмены” і “Вітамінкі”, каб высветліць, хто самы жвавы, здаровы і вынослівы. Рабятам патлумачылі, што ў час гульні за правільна выкананыя заданні яны будуць атрымліваць зялёныя лісточкі. А напрыканцы – лісце камандам давядзецца прымацаваць на аснову намаляванага дрэва. Выйграе тая каманда, на дрэве якой акажацца больш лісточкаў. Каб “азеляніць” свае дрэўцы, камандам давялося праходзіць інтэлектуальныя і спартыўныя іспыты. Напыклад, у конкурсе “Народная мудрасць” яны ўзгадвалі прымаўкі аб здаровым ладзе жыцця, у конкурсе “Перапалох” збіралі з літар словы. Спадабаўся ўсім і конкурс пантамімы, у якім камандам давялося здагадвацца, які від спорту паказвае сапернік. Не менш цікавай была віктарына “Здароўе не купіш – яго розум дорыць”. Стараліся каманды і на спартыўных іспытах “Самы трапны” і “Паветраны апельсін”. Напрыканцы сапернікам давялося прыдумваць словы на кожную літару слова “здароўе”. Нарэшце, дайшлі да падліку балаў: больш лісточкаў аказалася на дрэве “Спартсменаў” – яны і сталі пераможцамі гульні. Аднак за гэты дзень абедзьве каманды дазналіся шмат цікавага аб здаровым ладзе жыцця і замацавалі ранейшыя веды на практыцы. Можна не сумнявацца, што лета пойдзе хвінявіцкім дзецям на здароўе.

ФОТААРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.