Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Итоги дня 12.07.2019 года

Дата: 13 июля 2019 в 09:53
301 просмотр

“Беларусь мая сінявокая”

У рамках Дня беларускай мовы ў летніку “Усмешка” сярэдняй школы №3 горада Дзятлава 12 ліпеня ладзілася інтэлектуальная гульня “Беларусь мая сінявокая”. Яе вядучая, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірыны Мішчанка, прапанавала навучэнцам падзяліцца на дзве каманды “Патрыёты” і “Спадчына”. Пасля прагляду тэматычнага відэароліка і кароткай размінкі ігракі перайші да інтэлектуальных іспытаў. Гульня складалася з сямі раўнадў. Камандам давялося адказаць на пытанні, якія тычыліся беларускай мовы і культуры, адзначыць асаблівасці прыроды роднага краю, папрацаваць з карткамі, узгадаць галоўныя сімвалы нашай дзяржавы, адшукаць лішнія словы ў сэнсавых радах, назваць беларускіх звяроў па іх звычках. Мацнейшымі аказаліся рабяты з каманды “Спадчына”, якія і сталі пераможцамі. Абедзьве каманды па выніках гульні былі ўзнагароджаны граматымі Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА”. Напрыканцы сустрэчы адпачывальнікаў летніка “Усмешка” заклікалі на танцавальны флэшмоб і прапанавалі сфатаграфавацца разам на памяць.

ФОТААРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.