Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Моладзевыя навіны

Дата: 9 марта 2021 в 10:55, Обновлено 11 марта 2021 в 13:53
144 просмотра

“ДЗЯКУЙ ЖАНЧЫНЕ, ЧЫЁ ІМЯ МАМА!”

Пад такой назвай 4 сакавіка на Дзятлаўшчыне стартавала раённая дыстанцыйная трохдзёнка раённага савета ГА “БРПА”, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня.

Адкрылі мерапрыемства ўрачыстыя лінейкі ва ўстановах адукацыі раёна, а пасля ўрокаў піянераў і вучнёўскую моладзь ГА “БРСМ” запрасілі да ўдзелу ў анлайн-трэйсеры “8 Сакавіка – самае вясновае свята!”.

5 сакавіка актывісты і валанцёры моладзевых арганізацый раёна далучыліся да PR-акцыі “Вясновая радасць – людзям”. Яны з найлепшымі пажаданнямі раздалі сваім зямлячкам віншавальныя паштоўкі і аказалі пасільную дапамогу адзінокім жанчынам “залатога” ўзросту. У гэты ж дзень разам са старшынёй раённага савета ГА “БРПА” Ірынай Мішчанка навучэнцы стварылі віртуальнае слайд-шоу “Матуліны вочы”.

Заключны дзень мерапрыемства 6 сакавіка быў багаты на шчырыя віншаванні і добры настрой. У галоўнай студыі (актавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава) сабраліся арганізатары трохдзёнкі і навучэнцы гарадскіх школ, праз інтэрнэт да іх далучыліся сельскія школьнікі. Павіншавала удзельнікаў сінкліта, Надзея Філімоноўна Канявега, ветэран піянерскага і камсамольскага руху Дзятлаўскага раёна. У час пасяджэння з сімвалічнай назвай “З Міжнародным жаночым днём – 8 Сакавіка!” былі падведзены вынікі мерапрыемстваў трохдзёнкі, святочная віктарына "Самая разумная", майстар-клас “Кветка для матулі” у тэхніцы арыгамі. Фіналам сустрэчы стаў флэш-моб “Ад шчырага сэрца!”.

<font color="#0070c0" face="Bookman Old Style, serif">ФОТОАРХІЎ</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.