Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэха падзеі

Дата: 1 ноября 2016 в 05:33, Обновлено 1 ноября 2016 в 06:24
500 просмотров

 

РАЁННЫ ФЕСТЫВАЛЬ ГУЛЬНЯЎ "КВЗ -- 55! З ЮБІЛЕЕМ!"

           У актавай зале сярэдняй школы №3 горада Дзятлава не змаўкалі жарты, смех і апладысменты. Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі ладзіў тут раённы этап фестывалю гульняў клуба вясёлых і знаходлівых сярод камандаў установаў адукацыі па тэме "КВЗ -- 55! З юбілеем!". На раённай сцэне за званне самага арыгінальнага жартаўніка і нястомнага гумарыста змагаліся шэсць камандаў-удзельніц. Усе яны падрыхтавалі фрыстайл і павінны былі ўкласціся ў вызначаныя для выступлення шэсць хвілін. Першымі выйшлі на сцэну гаспадары пляцоўкі -- удзельнікі каманды "Палата №3" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Яны расказалі, як цудоўна праходзяць іх школьныя гады, паказалі, што можа здарыцца на ўроках спеваў, фізікі, фізічнай культуры, калі рыхтавацца да іх з гумарам. Патлумачылі, як правільна зрабіць фота для выпускнога альбома. Да слёз прымусілі смяяцца гледачоў і балельшчыкаў "Неабмежаваныя" -- навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава. Каб запомніцца, яны вырашылі падрыхтаваць самае дрэннае выступленне ў гісторыі раённага КВЗ. Атрымалася арыгінальна і камічна. Асабліва цікавай была сцэна, у якой іншаземцу тлумачылі, што такое ўрокі АБЖ і працы. Пад дружныя апладысменты гледачоў на сцэну выйшлі мінулагоднія пераможцы -- каманда "Магніт" Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Сёлета яны падрыхтавалі не менш запамінальнае выступленне. Гумарысты са стажам расказалі, як прымалі ўдзел у сельскагаспадарчых работах, ладзілі спатканні ўсляпую, хадзілі на дыскатэкі, і нават прадэманстравалі, як вядуць сябе зоркі эстрады на канцэртах. Эстафету гумару перанялі каманды Наваельнянскай сярэдняй школы "С приветом!" і "Дзеткі ў клетку" Хвінявічскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Яны сёлета паспяхова дэбютавалі на раённай сцэне і парадавалі сваімі жартамі гасцей клуба вясёлых і знаходлівых. Каманда "С приветом!" на працягу выступлення спрабавала прыдумаць, што падарыць КВЗ на юбілей, а "Дзеткі ў клетку" стараліся пазбавіцца ад дыягназа "недасмяянне". Апошняй выступала каманда "Феномен" сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Удезльнікі каманды расказалі і паказалі гасцям, як цяжка працаваць і вучыцца ў школе, дзе ёсць толькі адзін настаўнік і адзін вучань. Старшыня журы, дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Т. П. Ваніслаўчык падзякавала камандам за яркія ўражанні і добры настрой. Таццяна Пятроўна зазначыла, што сёлета было цяжка вызначыць пераможцу, бо ўсе каманды падрыхтавалі цікавыя выступленні і арыгінальныя жарты. Барацьба за лідарства ішла паміж пераможцай мінулагодняга раённага фестывалю КВЗ камандай "Магніт" і гімназістамі, якія ў свой час таксама былі пераможцамі. Канчатковае рашэнне журы было на карысць "Неабмежаваных".  Яны сёлета будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе фестывалю клуба вясёлых і знаходлівых. "Магніт" Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы падзяліў другое месца з камандай "Феномен" сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Грамату за трэцяе месца атрымала наваельнянская каманда "С приветом!"

І. КАЎКЕЛЬ

ФОТААРХІЎ ФЕСТЫВАЛЯ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.