Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Самітт-студыя "#БРПА#БРСМ#- гэта наша з табой біяграфія"

Дата: 10 октября 2018 в 07:12, Обновлено 10 октября 2018 в 07:28
373 просмотра

Да 100-годдзя камсамола

   Сустрэча саміт-студыі пад такой назвай прайшла ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава з ініцыятывы раённага савета ГА “БРПА”. Яго старшыня Ірыны Мішчанка зазначыла, што мерапрыемства прымеркавана да 100-годдзя камсамола і піянерскага руху на Дзятлаўшчыне. У студыю запрасілі самых актыўных піянераў установы, а таксама ганаровых гасцей – ветэрана камсамольскага руху Яўгенію Савань і першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыну Хілімончык. Напачатку сустрэчы прысутным прапанавалі віртуальнае падарожжа “Часоў злучальная нітка”, у час якога яны даведаліся, што ў раёне актыўным ходам ідзе работа па стварэнні музея піянерскага руху, ужо сабраны першыя экспанаты, вырашана, што функцыянаваць музей будзе на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Таксама гледачам прадставілі відэапрэс-рэліз аб выніках тэматычнага тыдня “Піянер – сучасны погляд на будучыню” і нагадалі, што напрыканцы кастрычніка свой 100-гадовы юбілей адзначыць камсамол. Чым раней жылі піянеры і камсамольцы, якімі яны былі, да чаго імкнуліся, што рабілі на карысць сваёй Радзімы, расказала навучэнцам Яўгенія Савань і падзялілася ўспамінамі аб сваім піянерскім і камсамльскім юнацтве. Моладзевы лідар нашага раёна Кацярына Хілімончык расказала, чым у наш час цікавіцца саюзная моладзь і як збіраецца святкаваць юбілей камсамолу. Затым навучэнцы падзяліліся на дзве каманды і паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “Зірні на нас па-новаму”. Удзельнікі каманд адказвалі на пытанні аб гісторыі піянерскага руху і за правільныя адказы атрымлівалі лагатыпы БРПА. Віктарына ўключала некалькі раундаў: “Наша Беларусь”, “Тэставы”, “Піянерыя ў асобах”, “Хто першы”. Апошнім заданнем на кемлівасць было скласці як мага больш словаў з прапанаваных літараў. І вось, журы падрахункавала атрыманыя балы. Аказалася, што ў каманд іх роўная колькасць, значыць, перамагло піянерскае сяброўства. Напрыканцы ўсе прысутныя паўдзельнічалі ў флэшмобе “Жадаем усім поспеху” і сфатаграфаваліся на памяць.

ФОТАРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.