Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Итоги дня 27.06.2019 года

Дата: 27 июня 2019 в 17:53, Обновлено 28 июня 2019 в 03:15
251 просмотр

#Піянерскі КВІЗ для самых кемлівых

27 чэрвеня на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў фармаце “Лідзер Party” прайшоў #ПШЯНЕРСКІ КВІЗ, прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Удзел у мерапрыемстве прынялі самыя актыўныя і крэатыўныя піянеры-лідары ўстановы. Вядучая сустрэчы – старшыня раённага піянерскага штаба, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Мішчанка прапанавала рабятам падзяліцца на две каманды каманды і заклікала прыняць удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах. За першае месца змагаліся каманды “Іскра” і “Зорачка”. Каб лепш уключыцца ў інтэлектуальныя спаборніцтвы, удзельнікі сустрэчы правялі невялікую размінку. Сама піянерская гульня ўключала тры тэмы па чатыры пытанні кожная. За правільныя адказы каманды зараблялялі адзін бал. Юным інтэлектуалам давялося адгадваць рэбусы на тэму піянерскай сімволікі, прадэманстраваць свае веды аб Гродзенскай вобласці, паразважаць аб экалогіі ў час работы над тэмай “Сацыяльная рэклама”. Заключным этапам гульні стаў “рызыка-тур”, які за няправільныя адказы на пытанні мог пазбавіць каманды заробленых балаў. Пакуль журы падводзіла вынікі, піянеры паспелі стварыць арыгамі “Голуб Міра” да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і правесці танцавальны флэш-моб “Усміхайся”. Пераможцам сустрэчы была прызнана каманда “Іскра”, якая зарабіла 15 балаў. Ірына Мішчанка павіншавала пераможцаў і ўручыла граматы, а таксама пажадала сім рабятам добрага настрою, яркіх уражанняў, новых сяброў і ўсяго самага лепшага на летніх канікулах. Завяршэннем сустрэчы стала калектыўная фотасесія.

ФОТААРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.