Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі дня 1 верасня 2019 года

Дата: 2 сентября 2019 в 08:47, Обновлено 3 сентября 2019 в 17:13
266 просмотров

Кожны знойдзе занятак па душы...

Як арганізаваць вольны час навучэнцаў весела, цікава і з карысцю? Дзе хлопчыкі і дзяўчынкі могуць атрымаць дадатковыя веды, уменні і навыкі? На гэтыя пытанні падрабязна адкажуць педагогі дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, таксама яны падкажуць бацькам, у якое аб’яднанне па інтарэсах можна запісаць дзіця. У рамках тыдня дадатковай адукацыі, які сёлета праходзіць з 1 па 7 верасня, у Цэнтры творчасці дадзены старт агітацыйнай кампаніі, што заклікана пазнаёміць вучняў гарадскіх школ і іх бацькоў з магчымасцямі ўстановы па арганізацыі вольнага часу непаўналетніх, матэрыяльна-тэхнічнай базай, дасягненнямі навучэнцаў цэнтра, экспанатамі творчых выставаў, пераможцамі і прызёрамі якіх з’яўлялюцца нашы юныя землякі. Пачаўся тыдзень дадатковай адукацыі ў Цэнтры творчасці з дня адчыненых дзвярэй, на які 1 верасня завіталі навучэнцы школ горада Дзятлава і іх бацькі. Каб сустрэча прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы, гасцей запрасілі да ўдзелу ў конкурсна-гульнявой праграме “У Мікіткі”. Ролю вясёлага хлопчыка Мікіткі, які ведае шмат цікавых гульняў і забаваў, майстэрскі выканала метадыст установы, старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. Пасля цёплага знаёмства пачаліся рухомыя гульні, а затым рабятам і дарослым прапанавалі праявіць сваю кемлівасць у адгадванні загадак. Завершылася сустрэча танцавальным батлам. На памяць аб прыемных момантах гульні і за праяўленыя здольнасці ўсе ўдзельнікі атрымалі медалі ад Мікіткі, а на развітанне разам сфатаграфаваліся.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/KI2h2KZIJ2U" width="560"></iframe>

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.