Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі суботы 19.10.2019 года

Дата: 22 октября 2019 в 12:01, Обновлено 24 октября 2019 в 09:21
221 просмотр

“ВАЛАНЦЁР І ЧАС"

Пад такой назвай ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў моладзевы брыфінг, удзельнікамі якога сталі актывісты раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!”, раённага клуба “Лідар”, піянеры гімназіі № 1, навучэнцы сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Дзятлава. Мерапрыемства праходзіла ў рамках падрыхтоўкі да раённай дэкады антынаркатычнага руху ВЕК “Місія-жыць!”. Удзельнікі сустрэчы пачулі шмат цікавай інфармацыі пра валанцёраў, валанцёрскі рух, яго задачы, а відэаролік “Мы разам” шырэй пазнаёміў хлопчыкаў і дзяўчынак з вопытам работы аднайменнага валанцёрскага клуба нашага раёна. Метадыст Цэнтра Ірына Мішчанка, яна ж куратар клуба, расказала, што місія юных валанцёраў – аказваць станоўчы ўплыў на равеснікаў пры выбары імі жыццёвых каштоўнасцяў, прапагандаваць здаровы лад жыцця.  Затым навучэнцаў заклікалі прыняць удзел у гульнях і флэш-мобах “Усміхайся”, “Мы разам”. Заключным этапам сустрэчы стала распрацоўка міні-праектаў па падрыхтоўцы да раённай дэкады антынаркатычнага руху ВЕК “Місія-жыць!”. Абараняючы свае работы, удзельнікі брыфінга прапаноўвалі правесці кірмаш-выставу, арганізаваць велакрос і запланаваць тэматычныя флэшмобы. Прапановы навучэнцаў будуць улічаны пры падрыхтоўцы да мерапрыемства.

ФОТААРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.