Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэха падзеі

Дата: 3 марта 2020 в 08:07
307 просмотров

Моладзевыя сустрэчы

“Агеньчык збірае сяброў!”: спаборнічалі групы падтрымкі.

28 лютага 2020 года ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава адбыўся раённы этап І рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Агеньчык збірае сяброў!” Удзел у ім прымалі каманды групаў падтрымкі, у склад якіх уваходзілі акцябраты і піянеры ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў з ліку навучэнцаў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Іх павітала старшыня раеннага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. Лепшыя групы падтрымкі эксперты вызначалі ў трох конкурсных намінацыях – аглядах-конкурсах: “Піянерскія іскры”, “Сцяг-шоу”, “Плац-канцэрт”. Выступленні каманд ацэньвала кампетэнтнае журы: метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Пазняк і метадысты Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Кацярына Губко і Алеся Жылінская. У намінацыі агляд-конкурс “Піянерскія іскры” пераможцаў вызначалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: “Зорачкі” – ад 7 да 10 гадоў і “Іскрынкі” – ад 11 да 14 гадоў. Ва ўзроставай катэгорыі “Зорачкі” пераможцай стала каманда “Бульбята” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Лідарам узроставай катэгорыі “Іскрынкі” – каманда “Вясёлка” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, а на другім месцы аказаліся “Беларусачкі” з Новаяльнянскай сярэдняй школы. У намінацыі агляд-конкурс “Сцяг-шоу” ўдзельнічалі чатыры каманды. Сярод іх лепшай аказалася каманда “Полымя” з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, другі вынік займела каманда “Імпульс” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на трэцяй пазіцыі замацаваліся каманды “Вектар” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і “Алмаз” сярэдняй школа № 3 горада Дзятлава. У аглядзе-конкурсе “Плац-канцэрт” выступіла каманда “Лідар” Казлоўшчынскай сярэдняй школы, якая і стала пераможцай гэтай намінацыі. Каманды, якія занялі першыя месцы ў трох намінацыях раённага этапу І рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Агеньчык збірае сяброў!”,  будуць прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласным этапе спаборніцтваў групаў падтрымкі.

ФОТААРХІЎ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.